Прамысловасць
Прамысловасць раена прадстаўлена двума прадпрыемствамi: вытворчым участкам «Свiслацкая фабрыка лазовай мэблi» адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднапрамбуд» i Свiслацкiм раенным унiтарным прадпрыемствам жыллева-камунальнай гаспадаркi.
Асноўны ўдзельны вес у прамысловасцi раена займае забеспячэнне электраэнергiей, газам, парам, гарачай вадой (61%) i вытворчасць рэчау з дрэва (24,6%).
Галоўны напрамак дзейнасцi вытворчага ўчастка «Свiслацкая фабрыка лазовай мэблi» ААТ «Гроднапрамбуд» з’яўляецца пераапрацоўка драўнiны i вытворчасць рэчаў з яе.
На прадпрыемстве наладжаны поуны цыкл дрэваапрацоўкі. Гэта i лесанарыхтоўка, i лесапiленне, сушка пiламатэрыялаўi далейшая глыбокая пераапрацоўка. Тэхналагiчнае пераўзбраенне прадпрыемства, набыцце сучаснага абсталявання дазволiла ўдасканалiць якасць выпускаемай прадукцыi, павысiць яго канкурэнтаздольнасць на ўнутраным рынку. Тэхналогiя вытворчасцi стала ўключаць у сябе поўны цыкл пераапрацоўкi драўнiны - ад яе загатоўкi да выпуску гатовай прадукцыi.
Асновай вырабляемай прадукцыi прадпрыемства з’яўляюцца паганажныя i сталярныя вырабы: дошка падлогi, вагонка, плiнтус iiншыя вырабы з бруса.