Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
06.09.2023

Мінсельгасхарч: у лідарах уборачнай кампаніі бягучага года Гродзенская вобласць

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У лідарах уборачнай кампаніі бягучага года знаходзіцца Гродзенская вобласць. Аб гэтым у час прэс-канферэнцыі "Уборачная кампанія-2023" першыя вынікі і прагнозы аграрыяў" расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Паралельна з завяршэннем уборкі ідзе здача збожжа дзяржаве. Па харчовым збожжы мы выканалі дзяржзаказ на 89 працэнтаў, па рапсу - на 91 працэнт, а па піваварным ячмені - на 63 працэнты. Адзначу, што ўсе аб'ёмы збожжа, якіх не хапае, будуць у поўным аб'ёме пастаўлены ў лік дзяржзаказу. Такім чынам, мы поўнасцю забяспечым сыравінай нашы камбінаты хлебапрадуктаў і хлебзаводы, а таксама прадпрыемствы, якія вырабляюць піва і спірт. Акрамя таго, 840 тыс. т збожжа будзе пастаўлена ў насенны фонд і больш за 5 млн т збожжа пойдзе на корм для грамадскага пагалоўя жывёлы", - расказаў Уладзімір Гракун. Ён дадаў, што ў краіне таксама пачалася ўборка цукровых буракоў, бульбы і кукурузы на сілас. Акрамя таго, праводзіцца і сяўба азімых. "Вынікі паказваюць, што лідарам уборачнай кампаніі 2023 года з'яўляецца Гродзенская вобласць і Гродзенскі раён. Так, у апошнім намалацілі 243 тыс.т збожжа з ураджайнасцю 84,2 ц/га. На другім месцы ідзе Нясвіжскі раён з ураджайнасцю збожжа 74 ц/га. Пры гэтым 12 раёнаў краіны намалацілі больш за 100 тыс.т збожжа", - звярнуў увагу намеснік міністра Мінсельгасхарча. Паводле яго слоў, у бягучым годзе два экіпажы намалацілі больш за 5 тыс. т збожжа на камбайне, 5 экіпажаў - больш за 4 тыс. т збожжа, 46 экіпажаў - больш за 3 тыс. т збожжа, 344 экіпажы - больш за 2 тыс. т збожжа і 2161 экіпаж намалаціў больш за 1 тыс. т збожжа. "У нас ёсць шэсць вадзіцеляў, якія перавезлі больш за 5 тыс.т збожжа. Гэта сведчыць аб тым, што тыя гаспадаркі, якія тэхналагічна добра папрацавалі, атрымалі адпаведны ўраджай. У далейшым плануем толькі прырастаць да ўжо існуючых рэзультатаў", - рэзюмаваў Уладзімір Гракун.