Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
21.12.2021

#МузыкалкаЛіда#-2021

  З 30 лістапада па 8 снежня 2021 года ў ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” адбыўся Адкрыты дыстанцыйны конкурс “#МузыкалкаЛіда#-2021”, у якім прымалі ўдзел каля 300 удзельнікаў. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з'яўляюцца падтрымка і папулярызацыя вакальнай і інструментальнай творчасці, садзейнічанне развіццю творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых, абмен вопытам у галіне культуры і адукацыі.          Конкурс праводзіўся ў намінацыях: “Вакальнае мастацтва”, “Інструментальная творчасць”, “Музыкаведы”, “Настаўнік і вучань”, “Кампазітар-выканаўца”, “Юны канцэртмайстар”. “Канцэртмайтарскае майстэрства”. У склад журы ўвайшлі вядучыя педагогі і настаўнікі сферы музычнага мастацтва, дзеячы культуры і мастацтва, творчыя работнікі.          ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” у гэтым музычным форуме   прадставілі: - Журавель Ягор, намінацыя “Духавыя і ўдарныя інструменты”, група “С” (настаўнік Максімовіч А.В., канцэртмайстар Сідаркевіч А.М.)   – дыплом лаўрэата II ступені; - Кашлей Марк, намінацыя “Духавыя і ўдарныя інструменты”, група “В” (настаўнік Максімовіч А.В., канцэртмайстар Кашлей В.Э.) – дыплом лаўрэата III   ступені; - Сауціна Кацярына, намінацыя “ Музыкаведы ” група “В” па тэме “Мой любімы музычны твор” (настаўнік Гаворка В.В., філіял “Корнадзь”) –дыплом лаўрэата III ступені ; - Кулініч Расціслаў,   намінацыя “Народныя інструменты”, група “А”   (настаўнік Кулініч Ю. Ф., філіял “Корнадзь”) – дыплом   I ступені.   Віншуем Ягора, Марка,   Кацярыну, Расціслава і іх настаўнікаў з перамогай і жадаем далейшых творчых вяршынь!