Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
06.01.2022

Почему Аист стал популярным героем Коляд на Гродненщине?

У час Каляд паўсюдна (напрыклад, у Гродзенскім раёне часцей у праваслаўных) наладжвалі калядаванне і рабілі так каля двух тыдняў. Пра цікавыя і своеасаблівыя традыцыі і сэнс калядавання  СБ  расказала  вядучы метадыст па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіцці турызму Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч, Удзельники свята вадзілі "казу", каб на полі быў добры ўраджай, "мядзведзя", каб у сям'і ўсе былі здаровыя і багатыя. Віншавалі гаспадароў. Наладжвалі варажбу, розныя забавы і гульні, спявалі песні -- калядкі, шчадроўкі. Сярод  калядоўшчыкаў  абавязкова быў і зорканоша, які насіў зорку -- сімвал дабра і свята. На Гродзеншчыне другі год запар рыхтуюцца да маштабнага падзейна-культурнага праекту “Сход калядоўшчыкаў”. Упершыню ён адбыўся напрыканцы 2020 года ў “сялянскай хаце” – музейным пакою Абухаўскага цэнтра культуры, і стаў новай культурнай падзеяй у раёне. Лепшыя калядоўшчыкі з усяго раёна прыехалі ў Абухава, дзе іх чакалі ў народных строях гаспадар Віктар Саковіч і гаспадыня Ірына Стральчэня. Спявалі, калядавалі, жадалі людзям ладу ды шчасця ў новым годзе. А потым варажылі, выконвалі народныя танцы: “Дробна полька”, “Чорна галка”, “Ойра”, вальсок, “Падыспан”, “Кадрыля”. Кожная вёска і яе жыхары маюць асаблівасці святкавання калядавання. Напрыклад, у Адэльску на Куццю рабілі ламанцы, а ў сапоцкінскім рэгіёне – "кокоры" – спецыяльна прыгатаваная на вігілійную вячэру страва з бульбы. Напрыканцы снежня калядоўшчыкі ўжо пабывалі ў Зарачанцы Гродзенскага раёна. І не толькі жадалі прысутным шчаслівага, удалага, багатага Новага года, але і праспявалі мясцовы адметны распеў “Многая лета”! Падыходзячы да хаты, адзін з калядоўшчыкаў, звычайна той, што носіць звязду, заходзіць у двор, стукае ў вакно і пытае: "Ці пусціце звязду?". Калі гаспадары даюць дазвол, то ўсе заходзяць у хату, становяцца насупраць чырвонага кута і пачынаюць спяваць. Цікава, што "Зорка" абавязкова заходзіць у хаты першай, а выходзіць апошняй. Мясцовыя фалькларысты лічаць, што яна прыносіць шчасце і дабрабыт. На Гродзеншчыне на калядаванне вельмі распаўсюджаным быў вобраз Бусла. У гурце калядоўшчыкаў ён сімвалізуе вышэйшы свет, дзядоў, разам з усімі ён нясе дабрабыт у хату. У Бусла роля даволі простая: ён маўкліва ходзіць, мог прытанцоўваць, дзяўбсці гаспадароў і іх дзяцей, вызываючы ў іх смех, заглядваць у гаршкі з ежай, а гаспадары яго частавалі альбо гарэлкай, альбо давалі на талерцы жыта. Імправізаваную галаву бусла прымацоўваюць на палку. Чалавек носіць яе над сабой уверсе, а сам хаваецца пад белай прасціной. У афарбоўцы касцюма бусла дамініравалі тры колеры — белы, чырвоны і чорны. Гэта наогул старажытная колеравая трыяда Гарадзенскай вопраткі. Як раз у гэтым годзе Бусел упершыню будзе ўведзены ў абрадавыя дзеянні. У гэтым годзе на другі дзень свята Нараджэння Хрыстова калядоўшчыкі і фалькларысты накіруюцца ў Скідзель, Каробчыцы, Абухава. А на бібліёбусе завітаюць і да жыхароў аддаленных населеных вёсак раёна, не забудуцца наведаць і сваіх чытачоў у доме-інтэрнаце для састарэлых, інвалідаў у вёсцы Белыя Балата, каб падарыць пацыентам калядныя песні, пажаданні здаро’ўя і салодкія падарункі.  Абыход двароў, рытуальнае застолле, моладзевыя вечарынкі, гульні ды ігрышчы — гэта ўсё беларускія Каляды, жывая традыцыя народу, якую можна пабачыць на ўласныя вочы ў Гродзенскім раёне, а яшчэ цікавыя майстар-класы ад майстроў аддзела этнаграфіі, фальклора і раместваў па вырабе каляднай зоркі, ланцужкоў і ёлачных цацак з матэрыялаў, якімі карысталіся нашыя продкі. СБ