Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
29.05.2023

Унікальныя славутасці: Аўгустоўскі канал

Аўгустоўскі канал - выдатнае гідратэхнічнае збудаванне XIX стагоддзя. Даўжыня воднага канала на тэрыторыі Беларусі - 22 км, ён пралягае па тэрыторыі ландшафтнага заказніка "Гродзенская пушча". Агульная працягласць - каля 102 км. Сярэдняя глыбіня рэчышча - 2 м. Першапачаткова праектаваўся як важная транспартная артэрыя для сплаву драўніны і тавараў. Будаваўся 15 гадоў - з 1824 па 1839 г. За гэты час было збудавана: 29 водапрапускных плацін; 18 шлюзаў; 21 камера; 14 мастоў; 24 аб'екты для абслугоўвання. У другой палове ХIХ ст. развіццё чыгунак зрабіла канал незапатрабаваным для перавозак. Аднак канал, які пралягае па маляўнічых мясцінах, стаў запатрабаваны турыстамі. 1909 г. - уздоўж рэчышча канала была праведзена першая пешая экскурсія, пазней адкрыўся конны маршрут. У 1920-1939 гг. па канале курсіравалі два колавыя параходы, развіваўся байдарачны турызм, працавалі яхт-клубы; быў выдадзены першы турыстычны даведнік па Аўгустоўскім канале. У 2004-2006 гг. беларускі ўчастак канала быў поўнасцю адрэстаўрыраваны. Аўгустоўскі канал сёння - турыстычная славутасць Беларусі. На беларускім участку канала дзейнічаюць: 5 шлюзаў-рэгулятараў; 2 плаціны; 4 суднаходныя шлюзы. Самы вялікі шлюз - чатырохкамерны Нямнова (даўжыня - 9,6 м, перапад вады - амаль 10 м). Шлюзаванне - найбольш захапляючы момант падарожжа па канале на цеплаходзе. На шлюзе Нямнова гэты працэс займае больш за гадзіну, на двухкамерных шлюзах Дамброўка і Валкушак - 15 мін. На канале праводзяцца масавыя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы: свята народнай творчасці "Аўгустоўскі канал запрашае сяброў", спаборніцтвы "Нёманская вясна" і інш. Крыніца: сайт Аўгустоўскага канала, Гродзенскі райвыканкам, адкрытыя крыніцы.