26.04.2023
Х юбілейны абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ
18 красавіка 2023 года ў УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны коледж” адбыўся Х юбілейны абласны
конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ.
Мэтамі конкурсу з'яўляюцца
выяўленне і падтрымка творча адораных дзяцей, развіццё іх творчых здольнасцяў, павышэнне
ўзроўню выканальніцкага майстэрства, захаванне і прымнажэнне рэгіянальных
традыцый выканальніцкай і музычна-педагагічнай дзейнасці школ, стымуляванне
творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў, прапаганда класічнай і сучаснай
музыкі, стымуляванне таленавітых навучэнцаў на працяг музычнай адукацыі ва
ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і мастацтва.
У конкурсе прынялі ўдзел каля 100
салістаў-інструменталістаў з сельскіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці ў намінацыях “Фартэпіяна і струнныя смычковыя
інструменты”, “Духавыя і ўдарныя інструменты”, “Народныя інструменты”. У склад журы конкурсу ўвайшлі педагагічныя
работнікі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры Гродзенскай вобласці, творчыя
работнікі, дзеячы культуры і мастацтва.
Навучэнцы філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў”
паказалі наступныя вынікі ў намінацыях “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, “Народныя інструменты”:
- Лысевіч Дар’я, 6 клас (фартэпіяна)
- дыплом II ступені, настаўнік Прохар М.Э.;
- Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна) -
дыплом III ступені, настаўнік
Прохар М.Э.;
- Наумік Ульяна, 5 клас (фартэпіяна)
- грамата за паспяховае выступленне, настаўнік Наумік А.Г.;
- Кулініч Расціслаў, 3 клас
(баян) - грамата за паспяховае выступленне, настаўнік Кулініч Ю.Ф.
Лысевіч Дар’і і Басак Паліне
ўручаны дыпломы і каштоўныя прызы, Прохар М.Э. узнагароджана граматай за
высокае прафесійнае майстэрства.
Жадаем навучэнцам філіяла “Корнадзь” і іх настаўнікам далейшых поспехаў і новых творчых вяршынь!