Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
26.04.2023

Х юбілейны абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ

18 красавіка 2023 года ў   УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны коледж” адбыўся Х юбілейны абласны конкурс сярод навучэнцаў сельскіх ДШМ і ДМШМ. Мэтамі конкурсу з'яўляюцца выяўленне і падтрымка творча адораных дзяцей, развіццё іх творчых здольнасцяў, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, захаванне і прымнажэнне рэгіянальных традыцый выканальніцкай і музычна-педагагічнай дзейнасці школ, стымуляванне творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў, прапаганда класічнай і сучаснай музыкі, стымуляванне таленавітых навучэнцаў на працяг музычнай адукацыі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры і мастацтва.           У конкурсе прынялі ўдзел каля 100 салістаў-інструменталістаў з сельскіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці   ў намінацыях “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”, “Духавыя і ўдарныя інструменты”, “Народныя інструменты”.   У склад журы конкурсу ўвайшлі педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры Гродзенскай вобласці, творчыя работнікі, дзеячы культуры і мастацтва.           Навучэнцы філіяла “Корнадзь”   ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” паказалі наступныя вынікі   ў     намінацыях “Фартэпіяна і струнныя смычковыя інструменты”,   “Народныя інструменты”:           - Лысевіч Дар’я, 6 клас (фартэпіяна) - дыплом II ступені,               настаўнік Прохар М.Э.;           - Басак Паліна, 4 клас (фартэпіяна) - дыплом III ступені, настаўнік Прохар М.Э.;                - Наумік Ульяна, 5 клас (фартэпіяна) - грамата за паспяховае выступленне, настаўнік   Наумік А.Г.;           - Кулініч Расціслаў, 3 клас (баян) - грамата за паспяховае выступленне, настаўнік Кулініч Ю.Ф. Лысевіч Дар’і і Басак Паліне ўручаны дыпломы і каштоўныя прызы, Прохар М.Э. узнагароджана граматай за высокае прафесійнае майстэрства.          Жадаем навучэнцам філіяла “Корнадзь” і іх настаўнікам   далейшых поспехаў   і новых творчых вяршынь!