Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.08.2022

Акцыя "Увага - дзеці!"

Напярэдадні новага навучальнага года ў Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!" Тэрміны правядзення: 25 жніўня - 5 верасня. Мэта - папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей. Вадзіцелям: - неабходна перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці); - быць максімальна ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах; - захоўваць скорасны рэжым; - ажыццяўляць бяспечную перавозку дзяцей. Бацькам: - неабходна растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах, расказаць, дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.; - рэкамендуецца перад пачаткам новага навучальнага года прайсці з дзіцем па маршруце з дома ў школу і назад, паказаўшы небяспечныя месцы; - адпускаючы дзіця самастойна гуляць або катацца на веласіпедзе, пераканайцеся, што яно будзе рабіць гэта ў бяспечным месцы. Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю. Больш за 80% ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых. Крыніца: ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.