Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.10.2022

Амаль 295 тыс. еўрапейцаў скарысталіся беларускім бязвізам

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 295 тыс. еўрапейцаў скарысталіся беларускім бязвізам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце. Як расказалі ў Дзяржпагранкамітэце, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза ў Беларусь прайшлі 294 714 іншаземцаў. З іх 189 927 грамадзян Літвы, 71 014 грамадзян і 21 842 неграмадзяніны Латвіі. Акрамя таго, 11 931 грамадзянін Польшчы прыехаў у нашу краіну па бязвізе. За мінулыя выхадныя ў бязвізавым парадку Беларусь наведалі 5559 іншаземцаў: 1230 грамадзян і 373 неграмадзяніны Латвіі, 3624 і 332 грамадзяніны Літвы і Польшчы адпаведна. У ведамстве нагадалі, што падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".