Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.12.2023

БелАЭС дазволіла замясціць 5,8 млрд куб.м прыроднага газу

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЭС дазволіла замясціць 5,8 млрд куб.м прыроднага газу. Аб гэтым заявіў журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА. У бягучым годзе другі энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю. Цяпер станцыя працуе ў складзе двух блокаў і кожныя суткі вырабляе больш за 55 млн кВт/гадз электраэнергіі. Сумарна станцыяй выпрацавана 21,8 млрд кВт/гадз. 16 снежня на першым энергаблоку завершаны другі планава-папераджальны рамонт, блок уключаны ў сетку. У рамках праведзеных работ выканана частковая перагрузка ў рэактар ядзернага паліва - заменена 42 з 163 цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам. Праведзена рэвізія абсталявання і тэхналагічных сістэм. Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт пабудавана па расійскім праекце "АЭС-2006", які адносіцца да эвалюцыйных праектаў АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Яны маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная іх асаблівасць - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.