Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.03.2023

БелАЭС правяла проціаварыйную трэніроўку на аб'ектах газаразмеркавальнай сістэмы

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЭС правяла проціаварыйную трэніроўку па ўцечцы газу. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале "БелАЭС", паведамляе БЕЛТА. Цэх сістэм дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" і Астравецкі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення "Смаргоньгаз" правялі сумесную трэніроўку па ліквідацыі магчымых аварый на аб'ектах газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання прадпрыемства. У ходзе трэніроўкі была праверана гатоўнасць персаналу да правядзення работ па ліквідацыі аварыі, адпрацаваны навыкі і дзеянні па яе прадухіленні, лакалізацыі і ліквідацыі, ацэнена ступень прафесійнай і псіхафізіялагічнай гатоўнасці, неабходнай для ліквідацыі аварыі. "Згодна з умовамі трэніроўкі, на пускарэзерўнай кацельні прадпрыемства была выяўленая ўцечка газу. Катлы былі пераведзены на рэзервовае паліва, а аб аварыі праінфармаваны аператыўныя службы АЭС і вытворчае ўпраўленне "Смаргоньгаз". Спецыялісты аварыйнай службы газазабеспячэння неадкладна выехалі да месца ўмоўнай аварыі і закрылі падачу газу на аб'ект, што дазволіла работнікам цэха сістэм прадпрыемства аператыўна пачаць рамонт злучэння на пашкоджаным участку", - расказалі на БелАЭС. У выніку прафесійных і зладжаных дзеянняў удзельнікаў проціаварыйнай трэніроўкі ўмоўная аварыя была паспяхова ліквідавана, а газазабеспячэнне аб'екта адноўлена ў поўным аб'ёме.