07.10.2022
        
        Беларусь і ААЭ дамовіліся аб усебаковай актывізацыі ўзаемадзеяння
 6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 6 кастрычніка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Ібрагімам Салімам Махамедам аль-Мушарахам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства. 
  
 У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама графік маючых адбыцца мерапрыемстваў. 
  
 Бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўсебаковай актывізацыі беларуска-эмірацкага ўзаемадзеяння і акцэнтавалі неабходнасць далейшага нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.