Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.05.2024

Беларусь і Расія разам праводзяць трэніроўку па задзейнічанні ядзернай зброі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія разам праводзяць трэніроўку па задзейнічанні ядзернай зброі. Гэты факт пацвердзілі журналістам прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Паколькі на тэрыторыі Беларусі размешчана нестратэгічная ядзерная зброя, мы на гэты раз прапанавалі нашым сябрам, саюзнікам, і Прэзідэнт Беларусі аб гэтым прасіў, прыняць удзел у адным з этапаў гэтага вучэння. Мы іх праводзім рэгулярна. На гэты раз яны праводзяцца ў тры этапы. На другім этапе беларускія калегі падключацца да нашых сумесных дзеянняў. Адпаведныя ўказанні міністэрствам абароны і генеральным штабам дадзены", - сказаў Прэзідэнт Расіі. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў сказанае калегам. "Першы этап мы правялі, можна сказаць, паасобку. Але намі было прынята ўчора рашэнне, каб мы сінхранізаваліся і праводзілі другі і трэці этапы разам. Уладзімір Уладзіміравіч правільна падкрэсліў: гэта не першы раз. У нас гэта трэцяя трэніроўка. У Расіі дзясяткі былі. Таму мы сінхранізуем. І генеральныя штабы пачалі ўжо выкананне", - сказаў ён. "Таму нічога тут незвычайнага няма. Гэта планавая работа", - дадаў Уладзімір Пуцін.