Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.11.2021

Беларусь забяспечана запасамі торфу на бліжэйшыя 100 гадоў

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь забяспечана запасамі торфу на бліжэйшыя 100 гадоў. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава на семінары-нарадзе па падвядзенні вынікаў здабычы торфу ў сезоне-2021, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга. Запасы торфу ў краіне ацэньваюцца ў памеры 2,4 млрд т, з якіх для прамысловай распрацоўкі прыдатныя 302 млн т. У 2021 годзе ў Беларусі здабыта 1,6 млн т торфу, у тым ліку 1,4 млн т фрэзернага для вытворчасці тарфянога паліва і 234 тыс. т няпаліўнага. "Назіраецца рост экспарту тарфяной прадукцыі паліўнай і няпаліўнай групы", - канстатавала Вольга Пруднікава. Яна адзначыла, што на фоне энергетычнага крызісу, які склаўся ў Еўропе, попыт на мясцовыя віды паліва, у тым ліку торф, будзе расці. "Ваганні нашых заходніх краін сёння паказвае, што рашэнні, якія былі прыняты ў энергетычнай палітыцы, - па тэрмінах, магчымасцях і затратах на іх рэалізацыю, цяжка выканаць, - сказала намеснік міністра. - Сёння на розных пляцоўках, у тым ліку еўрапейскіх, чуваць меркаванні, што чыста аднаўляльная энергетыка ў выглядзе ветракоў, сонца, не вырашае энергетычныя праблемы". Для таго каб забяспечыць устойлівую работу энергасістэмы, патрэбны больш стабільныя крыніцы і энерганосьбіты. "Гэта газ і мясцовыя віды паліва, у тым ліку драўніна і торф. Думаю, адбудзецца чарговае пераасэнсаванне гэтых пытанняў, паколькі павінен быць баланс інтарэсаў - экалагічных, эканамічных, сацыяльных. Чым больш дыверсіфікавана паліўная карзіна ў любога спажыўца - тым больш надзейна ён забяспечаны і абаронены ад любых катаклізмаў", - дадала яна. У існуючай сітуацыі расце попыт на беларускі торф на знешніх рынках. Напрыклад, Ляхавіцкі торфабрыкетны завод у 2021 годзе павялічыў экспарт ва Украіну ў шэсць разоў. Беларуская тарфяная прадукцыя пастаўляецца ў Латвію, Славакію, Польшчу і іншыя краіны. Прыкметна вырас экспарт тарфяных грунтоў для аграпрамысловага комплексу. "Праблемы, абумоўленыя пандэміяй, узніклі ў тым ліку ў сельскай гаспадарцы, аднак без належнай апрацоўкі сельгасугоддзяў не атрымаць добрага ўраджаю. Таму сёння наша палітыка, цэнавы дыяпазон і тыя навацыі, якія ўводзяцца маркетынгавымі службамі ў частцы падачы прадукцыі - новыя спосабы ўпакоўкі, рэклама, даюць магчымасць нам нарошчваць гэтыя аб'ёмы і рэалізоўваць іх на экспарт", - растлумачыла Вольга Пруднікава.