Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.04.2021

Беларусь зацікаўлена ў нармальных адносінах з заходнімі партнёрамі - Макей

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў нармальных адносінах з заходнімі партнёрамі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА. "Мы гатовы мець нармальныя адносіны з усімі партнёрамі, у тым ліку і прадстаўнікамі калектыўнага Захаду. Але калі нехта не хоча гэтага, то мы вымушаны шукаць больш надзейных саюзнікаў у іншых рэгіёнах. Расія застаецца нашым асноўным, зразумела, саюзнікам і партнёрам. І нават калі мы гаворым аб шматвектарнасці, то гэта не значыць, што мы адыходзім ад усходняга напрамку. Але мы будзем шукаць надзейных партнёраў і ў іншых краінах, якія таксама маюць вагу на сусветнай арэне", - сказаў Уладзімір Макей. Міністр закрануў і тэму дыппрадстаўніцтваў. "Скарачаем мы пасольствы там, дзе нам ужо невыгадна іх трымаць з прычыны малога тавараабароту, нізкага экспарту ў той ці іншы бок. Таму мы ў некалькіх краінах скароцім нашы пасольствы. Але гэта не датычыцца еўрапейскіх краін, Украіны і гэтак далей, - падкрэсліў Уладзімір Макей. - Мы будзем прадаўжаць узаемадзеянне з усімі дзяржавамі, але, зразумела, будзем гладзяць на тое, як да нас ставяцца".