Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.06.2020

Фэст экскурсаводаў сумесна з партнёрамі абвяшчае фота-відэа конкурс “Помнікі побач”

Як вядома, экскурсіі ў межах традыцыйнага Фэста вясной гэтага года не адбыліся ў сувязі з пандэміяй COVID-19. З той жа прычыны вымушана адмененыя большасць арганізаваных вандровак па Беларусі. Шмат хто зараз застаецца ў самаізаляці ці на каранціне. Але нашыя помнікі гісторыі, культуры, дойлідства і прыроды застаюцца побач з намі і патрабуюць нашай увагі. Таму мы абвяшчаем фота-відэа конкурс “Помнікі побач”. Даставайце свае фота-вiдэа архiвы i дзялiцеся сваiмi знаходкамi i ўражаннямi! Умовы конкурса: 1. Абраць сваё фота (ад 1 да 5)  ці відэа (да 5 хв.), дзе адлюстраваны помнік гісторыі, культуры, дойлідства ці прыроды Беларусі. Гэта можа быць што заўгодна – камень цi балота, дот цi могілкі, каплiца ці замак. Галоўнае, што вы асабiста наведалi гэтае месца. Фота i вiдэа могуць быць з вамі, вашымі блізкімі або проста сэлфі. Просім дасылаць у дастаткова добрай якасці (пажадана не менш за 400*600 пікселей). 2. Зрабіць кароткае апісанне гэтага помніка (2-5 сказаў). 3. Абавязкова дадаць кароткую ўласную гісторыю, звязаную з вашай вандроўкай, цi вашы ўражанні, цi сямейную легенду, ці нават уласны верш. 4. Апублiкаваць у сваіх сацыяльных сетках: фэйсбук, кантакт, інстаграм, – з хэштэгам #помнікіпобач цi #pomnikipobach. Публікацыяў ад аднаго ўдзельніка можа быць некалькі, але ў адной публікацыі – адзін помнік. Калі аўтараў фота, відэа і апісанняў некалькі, пазначце ўсіх. Мы жадаем ведаць усіх герояў нашага конкурсу. Прызоў будзе некалькі, па адным ад кожнага з арганізатараў. Пры вызначэннi пераможцаў кожны з арганiзатараў будзе прымаць рашэнне самастойна. Але, сярод iншага, будуць улiчвацца наступныя крытэрыi: - помнiк малавядомы, а лепш - зусiм не вядомы; - цiкавае месца, якое знаходзiцца зусiм побач, але звычайна людзi праходзяць мiма, не звяртаючы на яго ўвагі; - крэатыўнасць падачы матэрыялу (незвычайны ракурс, выбiтная гiсторыя). Арганізатары і партнёры конкурса: - каманда Фэста экскурсаводаў  https://m.facebook.com/groups/204141096271556  ,  https://vk.com/festguides  ; - Нацыянальнае агенцтва па турызму  https://m.facebook.com/nat.belarustourism/  ; - Беларускі камітэт ICOMOS   https://www.facebook.com/icomosby/  ; - Беларускі фонд культуры  http://bfk.by/  ; - грамадская арганізацыя “Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў”; - турыстычная кампанiя "Вiаполь"  https://m.facebook.com/Viapol.Belarus/  ; - вандроўніцкі клуб "Арт Вандроўня"  https://m.facebook.com/VandrowARTnia/  ; - турыстычная фірма TravelAgency.by  https://www.instagram.com/travelagency.by/  ; - Наша ніва  https://nn.by/  . Каб сачыць за падзеямi, не прапусцiць абвесткі і вынiкi конкурсу, вы можаце падпiсацца на навiны гэтых суполак. Даты правядзення конкурса: з 10.06.2020 па 31.07.2020. Заклiкаем вас найперш разбіраць архівы сваіх ранейшых вандровак па Беларусі. А калі вы ўсё ж выходзіце на пешаходную ці роварную прагулку альбо вандруеце з сямьёй, захоўвайце ўсе правілы бяспекі і сацыяльнага дыстанцыявання!