Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.04.2021

Фіксаваць адсутнасць тэхагляду ў аўтаматычным рэжыме магчыма - Занімон

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасць фіксаваць адсутнасць тэхагляду ў аўтаматычным рэжыме існуе, заявіў журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр Занімон, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вельмі шмат абмеркаванняў у інтэрнэце звязана з фотафіксацыяй тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, магчымасцю вынясення пастаноў у аўтаматычным рэжыме. Магу вас запэўніць: такая магчымасць на самай справе ёсць. Гэта не фэйк. Сапраўды такая работа намі ў рамках укаранення новага адміністрацыйнага заканадаўства ажыццяўляецца", - расказаў Аляксандр Занімон. Паводле яго слоў, для гэтага выкарыстоўваюцца сродкі як фотафіксацыі скораснага рэжыму, так і рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. "Наша задача максімальна ў прававым полі зацікавіць грамадзян прыехаць на дзяржаўны тэхнічны агляд. Нашы калегі з "Белтэхагляду" падрыхтавалі пэўныя лічбы. За перыяд з пачатку бягучага года колькасць транспартных сродкаў, якія прыехалі на станцыі дыягностыкі і атрымалі дазвол на ўдзел у дарожным руху, большая, чым за ўвесь 2020 год, - адзначыў намеснік начальніка. - Гэту тэндэнцыю мы назіралі на працягу ўсяго сакавіка і фактычна да цяперашняга моманту. Я скажу, што сакавік стаў самым пікавым месяцам для праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Мы бачым, што людзі зацікаўлены ў тым, каб не парушаць заканадаўства, прайсці тэхагляд, праверыць спраўнасць свайго транспартнага сродку і ўдзельнічаць бяспечна ў дарожным руху". З 1 сакавіка ўступілі ў сілу змяненні ў КоАП і ПВКоАП: узмоцнена адказнасць за нецвярозае ваджэнне, прадугледжана градацыя адказнасці за парушэнні скораснага рэжыму. Таксама новыя нормы дадуць магчымасць прыцягваць да адказнасці ўласнікаў транспарту за парушэнні, што фіксуюцца спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі.