Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.09.2021

Фінал конкурсу "Міс Беларусь" стартаваў у Мінску. Сярод гледачоў шоу Аляксандр Лукашэнка

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2021" стартаваў у мінскім Палацы спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА. За званне самай прыгожай беларускі і карону спаборнічаюць 29 прэтэндэнтак. На працягу некалькіх гадзін яны будуць дэманстраваць свае таленты і грацыю, стараючыся заваяваць сімпатыі публікі і кампетэнтнага журы. У час яркага, відовішчнага шоу дзяўчаты будуць прэзентаваць родную краіну - Беларусь, яе сучаснае, мінулае і будучае, багацце духоўнай культуры, традыцый і дасягненняў. У якасці гледача ў зале прысутнічае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь" праходзіць 12-ы раз. Пераможца прадставіць нашу краіну на конкурсе "Міс свету" ў снежні бягучага года ў Пуэрта-Рыка. У якасці прыза яна атрымае грашовую прэмію ў памеры 500 базавых велічынь і аўтамабіль Geely.