Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.03.2024

Галоўчанка: беларусы не павінны адчуваць дэфіцыту тавараў ні ў адным населеным пункце

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы не павінны адчуваць дэфіцыту тавараў ні ў адным населеным пункце. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, які сёння прыняў з дакладам старшыню праўлення Белкаапсаюза Інесу Караткевіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Наша сённяшняя сустрэча прадыктавана ў першую чаргу складанай сітуацыяй, што склалася ў сістэме спажыўкааперацыі. Прэзідэнтам краіны дадзена нездавальняючая ацэнка рабоце Белкаапсаюза на праведзеным з'ездзе, і перад вамі як новым кіраўніком гэтай важнай структуры стаіць задача арганізаваць вырашэнне самых надзённых пытанняў", - сказаў Раман Галоўчанка. Прэм'ер акцэнтаваў увагу на тым, што некаторыя з гэтых пытанняў сталі сістэмнымі, а частка - даволі крытычнымі. "На з'ездзе членаў Белкаапсаюза Прэзідэнт паставіў дакладныя задачы. Ёсць дастаткова падрабязны пратакол даручэнняў, у якім выкладзены самыя надзённыя пытанні, якія цяпер стаяць перад сістэмай. Патрабаванне адно: сістэма павінна мабілізавацца і пачаць працаваць. Няма часу на разварушванне, неабходна тэрмінова выконваць пастаўленыя задачы. Безумоўны прыярытэт - сацыяльная функцыя, абслугоўванне насельніцтва. Ні пры якіх умовах, у якіх бы населеных пунктах ні жылі нашы грамадзяне, яны не павінны адчуваць дэфіцыту тавараў", - падкрэсліў кіраўнік урада.