30.09.2022
        
        Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
 29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. 
  
 Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі шырокае кола актуальных пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама графік бліжэйшых двухбаковых сустрэч. 
  
 Таксама прэм'ер-міністры падкрэслілі, што канструктыўны характар узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў далейшым будзе толькі ўмацоўвацца.