Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.11.2021

Галоўчанка: неабходна нарошчваць валютную выручку ад экспарту транспартных паслуг

29 кастрычніка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання ТАА "Прымвэй" звярнуў увагу на неабходнасць нарошчваць валютную выручку ад экспарту транспартных паслуг, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Сёння неабходна абмеркаваць актуальныя пытанні, што датычацца сферы міжнародных аўтамабільных перавозак, якія з'яўляюцца даволі дынамічным напрамкам экспарту паслуг. Валютныя паступленні ў нашу краіну ў студзені-жніўні склалі больш за $1 млрд, назіраецца дадатная дынаміка. Аўтамабільныя перавозкі па аб'ёме экспарту паслуг займаюць другое месца пасля інфармацыйных паслуг. Гэтым і тлумачыцца ўвага з боку дзяржавы да таго, як адчувае сябе гэта сфера, якія ёсць праблемныя пытанні. Мы зацікаўлены ў нарошчванні валютнай выручкі па экспарце транспартных паслуг з улікам таго, што тут фарміруецца ўстойлівае дадатнае сальда. Магчыма, ёсць рэчы, якія трэба падрэгуляваць зыходзячы з існуючай практыкі", - сказаў Раман Галоўчанка. Прэм'ер-міністр наведаў шматфункцыянальны комплекс ТАА "Прымвэй" у Мінскім раёне. У 2021 годзе там рэалізаваны вялікі інвестыцыйны праект: уведзены ў эксплуатацыю шматфункцыянальны комплекс, які ўключае адміністрацыйны будынак плошчай 5800 кв.м, кантрольна-тэхнічны пункт, станцыю тэхнічнага абслугоўвання і мыйны комплекс, стаянку для грузавых аўтамабіляў. Раман Галоўчанка азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства, тэхналогіяй арганізацыі і выканання перавозак. ТАА "Прымвэй" зарэгістравана ў 1999 годзе. Асноўны від дзейнасці - міжнародныя аўтамабільныя грузаперавозкі. Прадпрыемства з кожным годам нарошчвае грузаабарот. Аўтапарк налічвае больш за 100 аўтапаяздоў. Аўтамабілі працуюць на дарогах Еўропы і Азіі.