Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.04.2024

"Гэта эвалюцыйнае развіццё". Лукашэнка на УНС аб новым этапе ў палітычным жыцці краіны

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу назваў новы этап у палітычным жыцці краіны эвалюцыйным развіццём, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У Беларусі сапраўды гістарычны дзень. Хто гэтага не зразумеў, зразумеюць з часам. Упершыню ў канстытуцыйным статусе пачынае сваю работу Усебеларускі народны сход сёмага склікання. Упершыню Пасланне Прэзідэнта, з якім па нашай Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы павінен звяртацца да народа і парламента раз у год, будзе агучана ў ходзе ўсенароднага форуму, што стане ўжо штогадовай традыцыяй", - сказаў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што ў сваім выступленні наўмысна пакідае за дужкамі пытанні развіцця рэальнага сектара эканомікі, паколькі ўсе гэтыя тэмы былі дэталёва разгледжаны на нядаўніх нарадах, якія шырока асвятляліся, і адпаведныя даручэнні дадзены і падлягаюць выкананню. "Сённяшняя падзея фактычна дзеліць гісторыю палітычнага жыцця краіны на да і пасля. І гэта эвалюцыйны рух і развіццё, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гістарычнасць моманту вызначаюць не толькі новы статут, новыя функцыі, новыя паўнамоцтвы дэлегатаў. Важна не што, а як мы робім - як удасканальваем мадэль палітычнага ўладкавання. Не ламаючы ўклад, не адмаўляючыся ад традыцый - эвалюцыйна, па-беларуску ўзважана, без рэзкіх рухаў. Абапіраючыся на меркаванне большасці".-0-