Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.12.2023

Глаз: дэлегацыя Беларусі на чале з Лукашэнкам пачала ўжо работу ў ААЭ на Сусветным саміце па клімаце

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Беларусі пачала ўжо работу ў ААЭ ў рамках Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату. Аб гэтым расказаў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Як вы ведаеце, наша дэлегацыя, якую ўзначальвае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прыбыла ўжо ў ААЭ і пачала сваю работу ў рамках Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату, - сказаў Анатоль Глаз. - Пачаліся ўжо двухбаковыя сустрэчы, а ў бліжэйшыя дні іх будзе яшчэ больш". Сегмент высокага ўзроўню стартуе 1 снежня. У рамках падрыхтоўкі ўдзелу ў ім кіраўніка нашай дэлегацыі, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сумесна з егіпецкім калегам, кіраўніком МЗС Самехам Шукры, правёў кароткую сустрэчу са старшынёй 28-й канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, міністрам прамысловасці і перадавых тэхналогій ААЭ Султанам бен Ахмедам аль-Джаберам. На сегменце высокага ўзроўню запланавана краінавая заява Прэзідэнта Беларусі. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў больш як 140 краін. Паводле інфармацыі арганізатараў, да гэтага моманту зарэгістравана больш за 80 тысяч удзельнікаў форуму, сярод якіх члены нацыянальных дэлегацый, эксперты, аналітыкі, прадстаўнікі СМІ.-0- Фота Максіма Гучака, Медыя-агенцтва ААН і СОР28