Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.01.2022

Годам гістарычнай памяці будзе аб'яўлены 2022-і ў Беларусі

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 2022 год будзе аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння, завяршаючы сваё наведванне РНПЦ "Маці і дзіця", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Засталося павіншаваць народ з Новым годам і падпісаць указ аб Годзе гістарычнай памяці", - сказаў Прэзідэнт. У пераднавагодні дзень у Прэзідэнта традыцыйны рабочы графік. Раніцу Аляксандр Лукашэнка пачаў з хакейнай трэніроўкі са сваёй камандай, павіншаваў іх з надыходзячым Новым годам. "Павіншаваў хакеістаў. Правялі інтэнсіўную трэніроўку", - сказаў ён. Дарэчы, гэта таксама традыцыя. Потым Аляксандр Лукашэнка наведаў новы корпус навукова-практычнага цэнтра, дзе выходжваюць малышоў з рэкордна нізкай масай цела. Ён азнаёміўся з арганізацыяй работы, наведаў палаты, паразмаўляў з медперсаналам і мамамі малышоў і, вядома, пакінуў для іх прыемныя і карысныя падарункі. На заканчэнне ён падзякаваў урачам, але папярэдзіў, што расслабляцца пакуль не трэба. "Дзякуй вам, урачам дзякуй. Я чаму да вас сёння прыехаў - таму што Новы год, вядома. Але нас з вамі чакае і наступны год няпросты, - сказаў ён. - Я вам удзячны, па-першае. А, па-другое, прашу не расслабляцца. Таму што хто яго ведае, як будзе складвацца абстаноўка. І справа не ў пандэміі, каранавірусе, - гэта мы ўжо навучыліся лячыць, мы гэта вылечым. Але нам трэба быць гатовымі да ўсіх падзей". "У нас "вайна" не скончана. У будучым годзе нам давядзецца ратаваць людзей", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.