09.07.2021
        
        Іван Ціхан выбраны капітанам алімпійскай зборнай Беларусі на Гульні ў Токіа
 8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іван Ціхан выбраны капітанам алімпійскай зборнай Беларусі на Гульні ў Токіа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі. 
  
 Камісія спартсменаў НАК Беларусі выбрала капітанам каманды на XXXII Гульні Алімпіяды ў Токіа двухразовага прызёра галоўных стартаў чатырохгоддзя, двухразовага чэмпіёна свету ў кіданні молата, заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Івана Ціхана. 
  
 Гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года, Паралімпійскія - з 24 жніўня па 5 верасня.