Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.10.2022

Іванец: педагог павінен знайсці падыходы да кожнага вучня ва ўмовах, якія дынамічна мяняюцца

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Педагог павінен знайсці падыходы да кожнага вучня ва ўмовах, якія дынамічна мяняюцца. Такім меркаваннем з журналістамі на справаздачна-выбарным з'ездзе Беларускага педагагічнага таварыства падзяліўся міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вядома, роля настаўніка была вельмі важная ва ўсе часы. І сёння выклікі, якія стаяць перад нашымі педагогамі, - гэта перш за ўсё даволі імклівае накапленне новых ведаў па розных прадметных галінах. Сёння моладзь іншага складу, яна шмат у чым перайшла ў лічбавую прастору. І тут, вядома, педагог павінен знайсці падыходы да кожнага вучня ва ўмовах, якія дынамічна мяняюцца", - сказаў Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, няспыннае павышэнне кваліфікацыі беларускіх педагогаў з'яўляецца неад'емнай часткай развіцця іх прафесіяналізму і ўзроўню. "Маё меркаванне такое: калі настаўнік і вучань будуць размаўляць на адной мове і будуць разумець адзін аднаго, то мы зможам не толькі трасліраваць і даносіць веды, якімі павінен валодаць наш вучань, але і выхаваем асобу, якую мы хочам бачыць сёння ў грамадстве і дзяржаве", - адзначыў міністр. Сёння педагагічная дзейнасць і асоба педагога маюць важнейшае значэнне для нашай краіны, дадаў Андрэй Іванец. "Таму ў рамках юбілейнага з'езда Беларускага педагагічнага таварыства (БПТ у гэтым годзе адзначае 50-годдзе. - Заўвага БЕЛТА) мы падвядзём вынікі гэтага паўвекавога шляху. Безумоўна, важныя задачы і стратэгія развіцця Беларускага педагагічнага таварыства сёння таксама будуць вызначаны дэлегатамі з'езда", - прадоўжыў міністр адукацыі. "Мы ўпэўнены, што сёння менавіта Беларускае педагагічнае таварыства павінна стаць той грамадскай арганізацыяй, якая аб'яднае педагогаў усіх узроўняў, пачынаючы ад устаноў дашкольнай адукацыі. Безумоўна, гэта і нашы настаўнікі, гэта ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дадатковая адукацыя дзяцей і, вядома, вышэйшая адукацыі. Мы лічым, што такая структурная рэарганізацыя дазволіць нам яшчэ больш умацаваць пазіцыі нашай айчыннай адукацыі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, у Беларусі даволі паспяхова дзейнічае Асацыяцыя кіраўнікоў устаноў адукацыі. "Гэта аб'яднанне загадчыкаў нашых устаноў дашкольнай адукацыі, дырэктараў школ, каледжаў. Безумоўна, даволі эфектыўна працуе Рэспубліканскі савет рэктараў нашых устаноў вышэйшай адукацыі. Таму самая галоўная задача - гэта не проста абмен думкамі, а выпрацоўка рашэнняў па найбольш важных, найбольш вострых дыскусійных пытаннях развіцця сістэмы адукацыі для таго, каб мы маглі прымаць сапраўды вывераныя, узважаныя рашэнні, якія будуць перспектыўныя ў будучым. І мы атрымаем не проста адукаванае пакаленне, а пакаленне, выхаванае на нашых духоўна-маральных каштоўнасцях", - рэзюмаваў міністр адукацыі. На з'ездзе БПТ разгледзяць перспектыўныя напрамкі развіцця аб'яднання. Плануецца ўнясенне змяненняў у структуру грамадскага аб'яднання праз узбуйненне яго кампанентаў і ўсталяванне новых сувязей, абмеркаванне функцый прафесійнага аб'яднання педагогаў і магчымасцей больш шырокага выкарыстання рэсурсаў асацыяцый, клубаў, секцый БПТ, што дасць новы імпульс выхаванню і навучанню падрастаючага пакалення з дапамогай інтэграцыі намаганняў педагагічнай супольнасці.