Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.11.2021

Качанава: 100-годдзе БДУ з'яўляецца гістарычнай падзеяй не толькі ў жыцці ВНУ, але і краіны

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стагоддзе БДУ з'яўляецца гістарычнай падзеяй не толькі ў жыцці ВНУ, але і краіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час урачыстага пасяджэння Савета БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Не кожнаму дадзена адзначаць такі юбілей, а мы сёння маем дачыненне да гэтай гістарычнай падзеі ў жыцці не толькі ўніверсітэта, але і нашай краіны. Таму што БДУ - гэта не проста буйнейшы навуковы, адукацыйны цэнтр эканомікі. Вы крочыце разам з нашай краінай. Тая немалая гісторыя, якая ёсць ва ўніверсітэта, і тыя слаўныя традыцыі, якія сёння прадоўжаны вамі, а закладзены некалі тымі, хто стаяў ля вытокаў станаўлення ўніверсітэта, далі магчымасць зрабіць усё для таго, каб ВНУ адбылася і была прызнана ва ўсім свеце", - сказала Наталля Качанава. Спікер адзначыла, што такіх высокіх паказчыкаў дасягнуць не так проста. "І сёння мне хацелася б падзякаваць вам і сказаць словы шчырай удзячнасці за гэту працу па падрыхтоўцы спецыялістаў для ўсіх галін нашай краіны, па падрыхтоўцы патрыётаў нашай краіны. У Беларусі няма ніводнага прадпрыемства і арганізацыі, дзе б ні працавалі вашы выпускнікі. 185 тыс. спецыялістаў падрыхтавана для розных галін Беларусі. Дзякуй вам вялікі за гэта. Я шчыра хацела пажадаць усяго самага добрага, вядома, далейшага развіцця, станаўлення, працвітання, усяго самага добрага і асабіста кожнаму з вас здароўя", - падкрэсліла яна. Наталля Качанава дадала, што БДУ актыўна ўключаецца ў вырашэнне важных для краіны задач. "Сёння эксперты і вучоныя ўніверсітэта працуюць разам з намі над распрацоўкай заканадаўства, а цяпер мы ўсе разам працуем над Асноўным законам краіны - Канстытуцыяй. Я ўбачыла ўжо распрацоўкі па папярэджванні распаўсюджвання кавід-інфекцыі. Гэта тыя выклікі, якія жыццё падносіць нам, а вы крочыце разам з краінай, а недзе і наперадзе, - канстатавала яна. - Мы разумеем, што ўсё гэта няпроста, гэта ўсё вялікая праца. І вы ведаеце, як паважліва Прэзідэнт адносіцца да педагогаў, студэнтаў, да той дзейнасці, якой займаюцца прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу. У гэтай зале нядаўна была сустрэча са студэнтамі - даверная і адкрытая размова, а сёння мне выпаў вялікі гонар зачытаць прывітанне Прэзідэнта з нагоды 100-гадовага юбілею". Старшыня Савета Рэспублікі таксама ўручыла дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікам БДУ. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 30 кастрычніка адзначыць 100-годдзе. Гэта падзея ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА, што надзяляе мерапрыемства міжнародным статусам, пацвярджае значны ўклад беларускай ВНУ ў развіццё сусветнай адукацыі і навукі. У БДУ за стагадовы перыяд падрыхтавана больш за 185 000 спецыялістаў, 4700 кандыдатаў навук, 700 дактароў навук, больш за 15 тыс. замежных спецыялістаў, магістрантаў, аспірантаў. У ліку выпускнікоў вядомыя вучоныя, акадэмікі, прафесары, лаўрэаты дзяржаўных прэмій СССР, БССР і Беларусі, менеджары вышэйшага звяна вядомых кампаній. Са сцен БДУ выйшлі народныя паэты, заслужаныя дзеячы, прызёры Алімпійскіх гульняў.-0-