Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.04.2020

Качанава: выбары Прэзідэнта стануць ключавой падзеяй у палітычным жыцці Беларусі ў 2020 годзе

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары стануць ключавой падзеяй у палітычным жыцці Беларусі ў 2020 годзе. Аб гэтым сёння ў час адкрыцця вясенняй сесіі Савета Рэспублікі заявіла яго старшыня Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Ключавой падзеяй у палітычным жыцці краіны стануць прэзідэнцкія выбары, мы ж выбіраем будучыню нашай краіны. Гэта адказны перыяд для ўсіх органаў улады і нам неабходна прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні гэтай важнай палітычнай кампаніі", - сказала яна. Спікер падкрэсліла, што "выбары павінны прайсці на высокім арганізацыйным узроўні, у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і дзеючым выбарчым заканадаўствам". Наталля Качанава адзначыла, што 2020 год азнаменаваны шэрагам знакавых падзей. "Мы адзначаем 75-годдзе Вялікай Перамогі - свята, якое стала сімвалам свабоды і незалежнасці, блізкае кожнай беларускай сям'і. Захаванне гістарычнай памяці аб вайне, клопат аб ветэранах, патрыятычнае выхаванне моладзі - важнейшыя напрамкі работы членаў Савета Рэспублікі, якія неабходна развіваць, напаўняць новымі праектамі", - сказала яна.