Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.10.2022

Камунальная тэхніка і беларускі квартал. Што абмяркоўваў Галоўчанка з губернатарам Астраханскай вобласці

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў журналістам аб выніках рабочай сустрэчы ў Астрахані з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Мы абмеркавалі пытанні, якія трэба крыху, што называецца, падштурхнуць. Па сельскагаспадарчай тэхніцы, напрыклад, у нас усё складваецца цудоўна, і заўтра мы будзем адкрываць аб'ект (гандлёва-сэрвісны цэнтр МТЗ. - Заўвага БЕЛТА). Але, як аказалася, ёсць патэнцыял і для работы па камунальнай тэхніцы. Будзем вельмі прадметна гэта пытанне адпрацоўваць", - сказаў Раман Галоўчанка. "Акрамя таго, сёння нарадзілася ідэя забудовы добра нам вядомага беларускага квартала, які мы ўзводзім у расійскіх рэгіёнах. Але гэту тэму трэба яшчэ абмеркаваць: якія будуць умовы, ці будзе гэта камерцыйна прывабна для нас. Вялікі дзякуй за прапанову, мы вельмі ў ёй зацікаўлены", - адзначыў прэм'ер-міністр. "На заканчэнне сустрэчы я даручыў членам дэлегацыі ўсе пытанні да ўбыцця з Астрахані прынцыпова вырашыць", - рэзюмаваў кіраўнік беларускага ўрада. Першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец у гутарцы з журналістамі расказаў больш падрабязна аб планах па будаўніцтве беларускага квартала. "Квартал жылой забудовы ўключае 32 жылыя дамы, два дзіцячыя сады, школу і ўсю інжынерную інфраструктуру. Пакуль гэта ў стадыі дарожнай карты. Мы будзем абгаворваць умовы. Рэалізацыя такога буйнога праекта з нуля - ад горадабудаўнічай дакументацыі да будаўніцтва аб'ектаў - вялікі прарыў у нашых адносінах", - падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, плануецца абмеркаваць дэталі ў самыя кароткія тэрміны. "Плануем да канца года распрацаваць горадабудаўнічую дакументацыю, а ў наступным годзе пачаць ужо распрацоўку будаўнічага праекта. Мы хочам, каб былі максімальна выкарыстаны нашы праекты, нашы намаганні і нашы матэрыялы", - звярнуў увагу першы намеснік міністра. Ён таксама адзначыў, што з пачатку года Беларусь нарасціла пастаўкі будматэрыялаў у рэгіён у 2,5 раза.