Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.03.2021

Кіраўнікі МНС і СК, ваенныя, намеснікі ў міністэрствах і рэктары - Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Гару Дзмітрыя Юр'евіча - старшынёй Следчага камітэта; Сіняўскага Вадзіма Іванавіча - міністрам па надзвычайных сітуацыях; Гулевіча Віктара Уладзіміравіча - начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам міністра абароны; Жука Андрэя Уладзіміравіча - намеснікам міністра абароны; Дземідзенку Ігара Віктаравіча - камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл; Навуменку Аляксандра Віктаравіча - камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл; Краеўскага Антона Міхайлавіча - намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Валіева Аляксандра Анатольевіча - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта; Бальшакова Андрэя Віктаравіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта; Даніловіча Эдуарда Рыгоравіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Генца Ігара Мікалаевіча - старшынёй Іўеўскага райвыканкама; Лысенкі Максіма Уладзіміравіча - старшынёй Дзяржынскага райвыканкама; Пуцяты Артура Уладзіміравіча - рэктарам УА "Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога; Дуная Валерыя Іванавіча - рэктарам УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт"; Раманава Алега Аляксандравіча - рэктарам УА "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт"; Барысевіча Мікалая Мікалаевіча - намеснікам міністра замежных спраў; Скрыннікава Ігара Віктаравіча - намеснікам міністра па падатках і зборах; Бранцэвіч Таццяны Віктараўны - намеснікам міністра эканомікі; Мароза Дзяніса Равільевіча - намеснікам міністра энергетыкі; Каліноўскага Сяргея Аляксеевіча - намеснікам міністра юстыцыі; Барташэвіча Дзмітрыя Пятровіча - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі; Шаршуна Анатоля Анатольевіча - дырэктарам Дэпартамерта па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў; Лазарава Яўгена Віктаравіча - Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Дубаі (ААЭ); Дулуба Пятра Міхайлавіча - першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.