Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.02.2023

Колькасць загінулых пры землетрасенні ў Турцыі дасягнула 1541

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Турцыі, паводле апошніх даных, у выніку землетрасення загінуў 1541 чалавек, яшчэ 9733 паранены. Такія звесткі прыводзіць віцэ-прэзідэнт краіны Фуат Актай, паведамляюць РІА Навіны. Моцна пацярпела інфраструктура. Паводле даных улад, разбураны 3471 будынак. Паводле інфармацыі тэлеканала NTV, у порце турэцкага Іскендэруна пасля землетрасення ў кантэйнерах з грузам адбыўся моцны пажар, патушыць які на гэты час не ўдалося. Гэты порт часова не эксплуатуецца з-за разбурэнняў пасля стыхійнага бедства. Разбуральнае землетрасенне магнітудай 7,4, якое прывяло да мноства ахвяр, адбылося раніцай у турэцкай правінцыі Кахраманмараш. Пацярпелі таксама сірыйскія правінцыі Алепа, Латакія, Хама і Тартус. Пасля таго днём адбылося яшчэ адно землетрасенне, магнітуду якога ацанілі ў памеры 7,6. Турэцкія сейсмолагі лічаць, што больш за ўсё пацярпеў горад Газіянтэп. Пазней адбыліся паўторныя штуршкі, у тым ліку моцныя, магнітудай 7,7. Землетрасенне адчувалася ў Ліване, Іраку, Ізраілі, Грузіі, Абхазіі, невялікія штуршкі адчуваліся ў Сочы.