Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
23.11.2022

Лукашэнка 23 лістапада прыме ўдзел у саміце АДКБ у Ерэване

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Арменію. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У Ерэване 23 лістапада кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, асноўныя вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесіённы перыяд. Удзельнікі саміту таксама разгледзяць шырокі спектр пытанняў, якія датычацца розных сфер і напрамкаў узаемадзеяння. З улікам пераходу старшынства ў АДКБ да Беларусі ў 2022-2023 гадах Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэтныя напрамкі, на якіх у гэты перыяд трэба будзе сканцэнтраваць сумесныя намаганні.