Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.09.2022

Лукашэнка аб рэканструкцыі "Хатыні": усё павінна быць надзейна, для людзей

23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з будаўніцтвам музея ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вясной мы прынялі рашэнне аб тым, што "Хатынь" прывядзём у парадак. Дрэнна, што вы мне не прапанавалі раней гэта зрабіць. Але калі не прапанавалі, давядзецца штурмам браць. Але я бачу, што калі размеркавалі гэтыя аб'екты, то мы цалкам паспеем. Галоўнае, каб музей паспелі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам капітальнага рамонту мемарыяльнага комплексу. "Усё павінна быць надзейна, для людзей", - падкрэсліў Прэзідэнт. Асаблівую ўвагу ён таксама звярнуў на прывядзенне ў парадак прылеглых тэрыторый і дарогі. "Праехаць можна, але трэба дашліфаваць", - адзначыў беларускі лідар. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў садзейнічаць грамадзянам, якія хочуць унесці свой уклад у акультурванне мемарыяльнага комплексу. Можа, сказаў ён, нехта захоча пасадзіць сваё дрэва або куст. "Трэба ачалавечваць гэту тэрыторыю, каб кожны меў дачыненне", - перакананы кіраўнік дзяржавы. На яго думку, важна захаваць першапачатковы выгляд мемарыяльнага комплексу: можна, вядома, зрабіць еўрарамонт, але гэта будзе лішнім. На гэтым месцы была вёска, таму і цяпер усё павінна быць проста і душэўна, падкрэсліў Прэзідэнт. На тэрыторыі комплексу таксама аднаўляюць старадаўнюю вясковую царкву. Яе ўзнаўляюць па захаваных апісаннях. Праўда, стаяць храм будзе ўжо ў іншым месцы. Там, дзе ён быў спачатку, знаходзяцца старадаўнія могілкі, і варушыць магілы палічылі няправільным. Прэзідэнт усклаў кветкі да манумента "Няскораны чалавек" і Вечнага агню ля мемарыяла "Могілкі вёсак". Тут цяпер таксама ідзе рэканструкцыя. "Дзякуй вам. Дзякуй, што добрую справу робіце", - выказаў удзячнасць будаўнікам, якія тут працуюць, кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка ў час наведвання "Хатыні" даручыў да 80-годдзя трагедыі пабудаваць тут музей і правесці ўсе неабходныя рэстаўрацыйныя работы. "Значыць, у будучым годзе 80 гадоў. Усё вылізаць ад Мінска да "Хатыні", пачынаючы ад дарог. Усе будоўлі трэба завяршыць да гэтага часу", - сказаў Прэзідэнт. Як тады дакладваў кіраўніку дзяржавы дырэктар "Хатыні" Артур Зельскі, у мемарыяльным комплексе плануецца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі. Першая чарга будаўніцтва запланавана на 2022 год. Яна ўключае ачыстку скульптуры "Няскораны чалавек", рамонт п'едэстала, манумента "Дах гумна" і мемарыяла "Вянок памяці", добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. У час другой чаргі будаўніцтва прадугледжваецца адрамантаваць мемарыялы "Могілкі вёсак" і "Дрэва жыцця", бетонныя агароджы пахаванняў, урны з зямлёй. Работы таксама запланаваны на 2022 год. Трэцяя чарга прадугледжвае рамонт падсвечвання цэнтральнай дарожкі і гукавога афармлення мемарыяла. На работы будзе выдзелена Br5,1 млн. Крыніца фінансавання - абласны бюджэт і сродкі рэспубліканскага суботніка. На тэрыторыі таксама будуецца музей "Кожны трэці". Гэта будзе аднапавярховы будынак плошчай 1 тыс. кв.м. Прадугледжваецца, што экспазіцыя размесціцца ў шасці залах з кругавым рухам. "Я разумею, што пабудаваць мы зможам. Але будзем акуратна аснашчаць яго. Мы павінны да гэтага юбілею зрабіць усё, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Неадкладна пачынайце будаваць музей. Галоўнае - экспазіцыя, якая там будзе. Каб людзі прыйшлі і, перш чым сюды ступіць нагой, каб у іх сэрца ўжо рвала".