Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.06.2023

Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком ЦВК падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам абмеркаваў падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У Беларусі ў 2024 годзе ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, які прадугледжаны ў абноўленай Канстытуцыі. Будзе не толькі фарміравацца склад парламента, але грамадзяне таксама выберуць дэпутатаў мясцовых саветаў розных узроўняў. Прадугледжана, што адзіны дзень галасавання праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе - гэта 25 лютага. Яшчэ адна асаблівасць - гэта фарміраванне складу Усебеларускага народнага сходу - органа, які па выніках рэферэндуму набыў у Беларусі канстытуцыйны статус. У Канстытуцыі закладзена, што пасля адзінага дня галасавання не пазней як праз 60 дзён павінна адбыцца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Такім чынам, апошні магчымы дзень для пачатку работы пасяджэння УНС - 25 красавіка. Пра падрыхтоўку ўказа Прэзідэнта "Мы ўжо напярэдадні выбараў. Навізны вельмі шмат. Асабліва ў плане Усебеларускага народнага сходу. Размова ідзе пра выбары ў парламент і пра адпаведны ўказ Прэзідэнта. Я азнаёміўся з матэрыяламі, якія вы прадставілі. Няма адхілення ні па адным з пытанняў. Тым больш аб выданні ўказа. Я даручу сёння Адміністрацыі Прэзідэнта, каб вы разам селі, прапрацавалі, выпрацавалі разам (і ўрад падключылі) аптымальныя тэрміны прыняцця гэтага ўказа", - заявіў кіраўнік дзяржавы. "Думаю, ваша прапанова ў гэтым плане разумная. Не вы ж адны яго прыдумалі. А выпакутавалі, напэўна, перш чым уносіць прапанову. Таму пытанне выдання ўказа аб выбарах - гэта пытанне, лічыце, вырашанае", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Пра ўзаемадзеянне з дзяржорганамі Яшчэ адно пытанне, якое абмяркоўвалася на рабочай сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы, датычыцца ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі пры падрыхтоўцы і правядзенні электаральнай кампаніі. "Вы вельмі правільна прапануеце. Нічога не трэба адкідваць. У нас ёсць вялікі вопыт і практыка правядзення выбараў у плане задзейнічання органаў улады, іншых дзяржаўных органаў. Усё ў вашым распараджэнні. Вы адказваеце за арганізацыю. А ўсе дзяржаўныя органы і структуры, і я ў тым ліку, мы будзем вам дапамагаць ажыццявіць той план, які мы ўзгаднілі ўсе разам", - сказаў беларускі лідар. "Адзіны дзень галасавання - таксама навізна. Мы выбіраем усе саветы па вертыкалі. Таму работы будзе дастаткова. Не спяшаючыся, спакойна мы правядзём гэту работу", - упэўнены Прэзідэнт. Пра інфармацыйнае забеспячэнне "Што датычыцца інфармацыйнага забеспячэння, таксама вопыт вельмі вялікі. Але і новага вельмі шмат. Трэба выкарыстоўваць і інтэрнэт, і стварэнне новага кантэнту, як вы прапануеце. Гэта таксама трэба рабіць, каб людзям было зручна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэтай работай трэба займацца, пачынаючы ад запрашэння выбаршчыкаў, у тым ліку рассылкі SMS-паведамленняў. Пра сумленныя выбары і наглядальнікаў Кіраўнік дзяржавы закрануў пытанне запрашэння наглядальнікаў на маючыя адбыцца ў 2024 годзе выбары. "Суб'екты, якія запрашаюць наглядальнікаў, вызначаны законамі. Нам хаваць няма чаго. У патрэбны час, калі падыдзе тэрмін, калі мы палічым патрэбным, мы запросім наглядальнікаў. Каб яны бачылі, як будуць праходзіць выбары. Каб нас не папракалі, што мы праводзім выбары, як у Амерыцы там. І страляюць у людзей пасля выбараў, і па пошце выбары праводзяць і гэтак далей. І фальсіфікацый шмат. Гэта ўжо сёння відаць. Мы павінны сумленна правесці гэтыя выбары", - сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хавацца няма чаго. "Амаль 80 працэнтаў адназначна сёння падтрымліваюць той курс, які мы вызначылі. Нам чаго баяцца? Ну, за 20 працэнтаў, якія вагаюцца і якія супраць, мы яшчэ пазмагаемся. Гэта я гавару як Прэзідэнт", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пра фарміраванне УНС Асобна кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на такую навелу, як фарміраванне Усебеларускага народнага сходу. "Закладваем пэўны фундамент у гэтай справе. Напрацоўваем вопыт. Трэба вельмі ўважліва да гэтага паставіцца. Вельмі шмат у Канстытуцыі і ў законах вызначана: колькасць, як выбіраць, ад каго выбіраць і гэтак далей. Спрэчак тут няма. Таксама трэба адкрыта і сумленна правесці выбары у склад Усебеларускага народнага сходу, - сказаў Прэзідэнт. - Там будуць розныя людзі. Там, я ўпэўнены, будуць розныя пункты гледжання. Адзінае, што ворагаў там не будзе. Але нам не патрэбны ворагі. І нашаму грамадству ў тым ліку. А пункты гледжання павінны быць рознымі, каб мы правільна прымалі рашэнне". Рэзюмуючы, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Азнаёміўшыся з вашым пісьмовым дакладам і прапановамі я, напрыклад, не бачу якіх-небудзь іншых падыходаў. Трэба цяпер пачынаць гэту работу".