Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.02.2024

Лукашэнка адзначыў нечакана высокую яўку на праведзеных выбарах дэпутатаў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў нечакана высокую яўку на праведзеных выбарах дэпутатаў. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У сродках масавай інфармацыі людзі бачылі ўсе вашы заявы. Гэта мабілізоўвала людзей. І вы бачыце, якая яўка. Нечаканая, шчыра скажу", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Добрая яўка", - пагадзіўся Сяргей Лебедзеў. Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Я не чакаў нават, што ў нас будзе такая яўка на выбарах. У нас ніколі не было ў мясцовыя саветы, у парламенцкія выбары такой яўкі. Нюансаў хапае. У тым ліку і збеглыя нам тут са сваімі няўдалымі рухамі дапамаглі. Самае галоўнае, людзі зразумелі цяперашні момант, правільна ўспрымаюць, характарызуюць яго", - заявіў беларускі лідар. Прэзідэнт адзначыў, што прадстаўнікі місіі СНД былі не толькі самымі актыўнымі наглядальнікамі, але і фактычна зацікаўленымі арганізатарамі выбараў: "Таму я палічыў патрэбным падзякаваць вам і місіі СНД, вашым калегам, якія прыехалі да нас на выбары. Вялікі дзякуй вам за тую падтрымку і дапамогу, якую вы аказалі. Яшчэ раз гэта падкрэсліваю: падтрымку і дапамогу ў арганізацыі. Не проста прыехалі і глядзелі па баках, як там хто бюлетэні запаўняе ці не запаўняе. Гэта сапраўды такая дружалюбная была работа вашай місіі. І вашу работу мы вельмі цэнім". Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў ходзе гэтай электаральнай кампаніі было шмат навацый. Упершыню ў Беларусі прайшоў адзіны дзень галасавання. Адначасова выбіралася ўся вертыкаль прадстаўнічых органаў улады, пачынаючы ад сельскіх саветаў да дэпутатаў парламента. "Мне папярэдне далажылі аб выніках. Прайшло вельмі добра", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён яшчэ раз падзякаваў за праведзеную работу асабіста Сяргею Лебедзеву і ўсім членам місіі СНД, а таксама пацікавіўся магчымымі заўвагамі, каб улічыць гэта на будучае. Як паведамлялася БЕЛТА са спасылкай на даныя ЦВК Беларусі, яўка выбаршчыкаў на праведзеных выбарах склала больш за 73 працэнты, а ў некаторых рэгіёнах - амаль 77 працэнтаў.