Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.03.2021

Лукашэнка даручыў прадставіць да ўзнагарод міліцыянераў, якія дапамаглі прадухіліць тэракты

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прадставіць да ўзнагарод міліцыянераў, якія дапамаглі прадухіліць тэракты. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытанні стану грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з-за мяжы апошнім часам даносяцца заклікі да радыкалізацыі пратэстаў. У сувязі з гэтым ён адзначыў работу праваахоўнікаў, якія не дапусцілі такіх здарэнняў. Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў супрацоўнікам галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. "Хлопцы проста малайцы: раскрылі чарговае злачынства тэрарыстычнай накіраванасці. Трэба ўсіх, хто ўдзельнічаў у гэтай аперацыі, прадставіць да дзяржаўных узнагарод. Яны гэта заслужылі, абаранілі вялікую колькасць людзей, якія маглі пацярпець, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нам гэта добры ўрок: і для людзей, якія займаюцца ўнутранай бяспекай, і для людзей, якія забяспечваюць абарону нашай краіны". Аб нядаўнім прадухіленні ў Беларусі тэракта Аляксандр Лукашэнка расказаў 26 сакавіка на сустрэчы з новым дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым. Прэзідэнт адзначыў, што апазіцыянеры, якія ўцяклі за мяжу, спрабавалі пераканаць беларускае грамадства, што ўлада рыхтуе правакацыю. "Мяне гэта насцярожыла, у нас вопыт ёсць. Калі аб гэтым загаварылі, глядзі ва ўсе акуляры. І што вы думаеце? Малайцы міліцыянеры, Карпянкова былая служба (намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў да 19 лістапада 2020 года ўзначальваў галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. - Заўвага БЕЛТА), выявілі нягодніка! - расказаў Прэзідэнт. - Залажыў узрыўчатку ў бак для смецця: узрыў - і вялізнае паражэнне за кошт металу або бетону. І яны выявілі яго загадзя, вялі. Залажыў узрыўчатку - следам сапёры прыйшлі, абясшкодзілі. І пачалі яго весці далей. Паехаў у адну з воінскіх часцей, яго там узялі, перадалі Камітэту дзяржбяспекі". "Тэрор! Ну ўявіце: ішлі б людзі, узрыў - колькі загінула б людзей, колькі пацярпела б..." - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пазней намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч паведаміў журналістам, што ў ваенным гарадку Печы Барысаўскага раёна аператыўнікі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы СОБРа затрымалі 35-гадовага жыхара Пінскага раёна. Мужчына меў намер учыніць тэрарыстычны акт у мясцовай воінскай часці і яшчэ адзін - у Мінску. "Паводле інфармацыі ГУБАЗіК МУС, затрыманы здымаў кватэру ў Маскоўскім раёне сталіцы, працаваў у прыватнай кампаніі. У Пінскім раёне і пад Мінскам ён вырабіў два самаробныя ўзрыўныя ўстройствы. Адно з іх залажыў у бак для смецця каля дзіцячай пляцоўкі на сталічнай вуліцы Убарэвіча, а другое перавёз на аўтамабілі ў Барысаўскі раён. У момант учынення злачынства яго затрымалі", - расказаў Генадзь Казакевіч. Следчымі Камітэта дзяржаўнай бяспекі ўзбуджана крымінальная справа па факце замаху на акт тэрарызму. Зламыснік падтрымліваў цесную сувязь з даволі вядомай ініцыятывай BYPOL. Менавіта ад яе прадстаўніка напярэдадні дня волі ён атрымаў у мэсэнджары ўказанне ўчыніць узрыў на тэрыторыі органа ўнутраных спраў або воінскай часці. "Менавіта гэта ініцыятыва, цесна звязаная з так званым каардынацыйным саветам Ціханоўскай, актыўна заклікала грамадзян да незаконных масавых мерапрыемстваў 25 сакавіка і папярэджвала аб нібыта магчымых правакацыях улад. На самай справе падрыхтоўка тэрарыстычных актаў ішла пад эгідай BYPOL", - растлумачыў намеснік міністра.