23.10.2023
        
        Лукашэнка: Дзень бацькі падкрэслівае асаблівую ролю мужчын ва ўмацаванні традыцыйнай беларускай сям'і
 21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём бацькі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 
  
 "Гэта свята падкрэслівае асаблівую ролю мужчын ва ўмацаванні традыцыйнай беларускай сям'і, - гаворыцца ў віншаванні. - Бацькаўскія клопаты ахопліваюць шырокае кола абавязкаў і патрабуюць цярплівасці, увагі, працавітасці і маральнай сталасці. Галава сям'і з'яўляецца безумоўным прыкладам для сваіх дзяцей, дапамагае ім стаць усебакова развітымі і дастойнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі". 
  
 Вобраз адказнага бацькі, пераходзячы з узростам у ролю клапатлівага дзеда, толькі ўзмацняе сувязь пакаленняў і стварае аснову для прадаўжэння традыцый роду, адзначыў беларускі лідар. 
  
 "Шчыра ганаруся, што ў нашай краіне шмат надзейных мужчын, якія адданыя роднай Беларусі і заўсёды стаяць на абароне дабрабыту, справядлівага і дастойнага жыцця сваіх блізкіх", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка і пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра. 
  
   Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём бацькі 
  
  
 Дарагія суайчыннікі! 
  
 Сардэчна віншую вас з Днём бацькі. 
  
 Гэта свята падкрэслівае асаблівую ролю мужчын ва ўмацаванні традыцыйнай беларускай сям'і. 
  
 Бацькаўскія клопаты ахопліваюць шырокае кола абавязкаў і патрабуюць цярплівасці, увагі, працавітасці і маральнай сталасці. 
  
 Галава сям'і з'яўляецца безумоўным прыкладам для сваіх дзяцей, дапамагае ім стаць усебакова развітымі і дастойнымі людзьмі, сапраўднымі патрыётамі. 
  
 Вобраз адказнага бацькі, пераходзячы з узростам у ролю клапатлівага дзеда, толькі ўзмацняе сувязь пакаленняў і стварае аснову для прадаўжэння традыцый роду. 
  
 Шчыра ганаруся, што ў нашай краіне шмат надзейных мужчын, якія адданыя роднай Беларусі і заўсёды стаяць на абароне дабрабыту, справядлівага і дастойнага жыцця сваіх блізкіх. 
  
 Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра. 
  
 Аляксандр Лукашэнка, 
 21 кастрычніка 2023 года.