Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.07.2021

Лукашэнка: Форум рэгіёнаў стаў важнейшым эканамічным і камунікацыйным праектам Саюзнай дзяржавы

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стаў важнейшым эканамічным і камунікацыйным праектам Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час выступлення на пленарным пасяджэнні форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Традыцыйныя сустрэчы, якія праходзяць пад патранатам верхніх палат парламентаў, сталі важнейшым эканамічным і камунікацыйным праектам Саюзнай дзяржавы", - сказаў беларускі лідар. Беларусь, паводле яго слоў, падтрымлівае цесныя кантакты з больш як 70 рэгіёнамі Расіі - ад Смаленска да Сахаліна, кожны год Мінск прымае не менш як дзясятак дэлегацый, якія ўзначальваюць расійскія губернатары. "Гэтыя факты і сама практыка работы форумаў рэгіёнаў пацвярджаюць, што на еўразійскай прасторы няма іншай маштабнай інтэграцыйнай пляцоўкі, дзе беларуска-расійскае супрацоўніцтва развівалася б так паспяхова", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Галоўнай адметнай рысай такіх сустрэч Прэзідэнт лічыць змястоўны, зацікаўлены, адкрыты і вельмі карысны дыялог сяброў і партнёраў. "А плён шматгадовай сумеснай працы цалкам рэальны і выражаецца канкрэтнымі лічбамі. За 7 гадоў падпісана больш за 370 пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў амаль на $3 млрд. Прычым асабліва адзначу, што больш за чвэрць гэтай сумы - вынік мінулагодніх дзелавых сустрэч", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Ён упэўнены, што такая дынаміка выклікае аптымізм. Чакаецца, што сёлетні, восьмы форум прыбавіць да агульнай сумы падпісаных пагадненняў і кантрактаў яшчэ прыкладна $800 млн, адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка асобна падзякаваў за эфектыўную працу па арганізацыі форуму кіраўнікам верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі Наталлі Качанавай і Валянціне Мацвіенка. "Унікальная форма работы нашага форуму (наўрад ці мы знойдзем такую форму дзе-небудзь у свеце), дзе парламентарыі, акрамя выканання сваіх непасрэдных абавязкаў па прыняцці законаў, займаюцца так глыбока эканомікай. Форум рэгіёнаў - у першую чаргу эканамічная пляцоўка, пляцоўка для работы ўрадаў". Удзел Прэзідэнтаў у форуме, на думку беларускага лідара, дае магчымасць задзейнічаць у гэтым мерапрыемстве большую колькасць удзельнікаў.