Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.01.2023

Лукашэнка: я буду рабіць усё, каб наша Беларусь жыла ў міры і згодзе

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што як галоўнакамандуючы і кіраўнік дзяржавы будзе рабіць усё, каб Беларусь жыла ў міры і згодзе. Аб гэтым ён заявіў 7 студзеня ў час наведвання каляднага богаслужэння ў храме на тэрыторыі Свята-Лісавецінскага манастыра, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт цёпла павіншаваў усіх са светлым святам Нараджэння Хрыстовага, пажадаў дабра і міру. "Хачу вас запэўніць, што я асабіста як галоўнакамандуючы, кіраўнік дзяржавы буду рабіць усё, каб наша Беларусь жыла ў міры і згодзе. Усё буду рабіць для таго, каб вы спакойна, у цеплыні і спакоі праводзілі свае дні ў сям'і і помнілі пра тое вялікае і каштоўнае, імя якому - мір", - сказаў беларускі лідар.-0-