26.05.2021
        
        Лукашэнка: нядобразычліўцы Беларусі перайшлі ад арганізацыі бунтаў да этапу ўдушэння
 26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нядобразычліўцы Беларусі перайшлі ад арганізацыі бунтаў да этапу ўдушэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 
  
 Прэзідэнт адзначыў, што як кіраўнік дзяржавы лічыць сваім абавязкам падрабязна агучыць перад народам Беларусі і міжнароднай супольнасцю пазіцыю па працэсах, што адбываюцца вакол краіны, і абазначыць напрамкі будучага развіцця зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца. 
  
  
     "Як мы і прагназавалі, нашы нядобразычліўцы звонку, ды і ўнутры краіны, змянілі метады атакі на дзяржаву. Яны пераступілі мноства чырвоных ліній, перайшлі межы разважлівасці і чалавечай маралі. Гэта ўжо не інфармацыйная вайна, гэта гібрыдная сучасная вайна. Трэба зрабіць усё, каб яна не перарасла ў гарачую", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.   
  
  
  
 "Яны не могуць нам прабачыць ні тратылу (выяўленага спецслужбамі ў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), ні "манкуртаў", таму баяцца новых выкрыццяў у паказаннях як збеглых, так і ўнутраных. У бліжэйшы час мы прадставім грамадскасці ўсё, што яны нагаварылі, у тым ліку і нядаўна затрыманыя". 
  
 "Менавіта таму яны перайшлі ад арганізацыі бунтаў да этапу ўдушэння. Ідзе пошук новых слабых месцаў, і гэта накіравана не толькі на нас: мы для іх палігон, эксперыментальная пляцоўка перад кідком на Усход. Апрабаваўшы ў нас, яны пойдуць туды", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. 
  
 Ён заўважыў, што адзін з экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, які, працуючы за мяжой, "падняўся" на беларускай праблематыцы, ужо на ўсю моц працуе супраць Расіі. Гэта, падкрэсліў Прэзідэнт, паказвае сапраўдную мэту заходніх стратэгаў. 
  
   Лукашэнка аб сітуацыі з пасольствам Латвіі: Беларусь зрабіла так, як робіць суверэнная дзяржава 
  
  
 "У сітуацыі з пасольствам Латвіі, якое ў поўным складзе было выдварана, Беларусь зрабіла так, як робіць суверэнная нацыянальная дзяржава, якая мае на гэта права", - сказаў Прэзідэнт.  Падрабязней  
  
   Лукашэнка пракаменціраваў інцыдэнт з самалётам Афіны-Вільнюс і раскрыў новыя падрабязнасці 
  
  
 Прэзідэнт адзначыў, што ў выпадку і з рэйсам Афіны - Вільнюс сігнал аб мініраванні самалёта быў атрыманы з-за мяжы - са Швейцарыі. Прытым паведамленне паступіла ў аэрапорты Афін, Вільнюса і Мінска адначасова. Беларускі бок аператыўна давёў інфармацыю да экіпажа самалёта ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі. 
  
 "Таму што ў гэты час самалёт перасек граніцу Беларусі і знаходзіўся ў нашай паветранай прасторы. Мы давялі гэту інфармацыю да пілотаў самалёта, вымушаны былі яе апублікаваць. ХАМАС, не ХАМАС - гэта сёння не мае значэння. У экіпажа быў час, каб прыняць рашэнне. У нас у паветры пад пагрозай знаходзіліся 123 пасажыры з розных краін і 6 членаў экіпажа. У раёне палётаў размешчана БелАЭС. Паблізу ад яе і адбыўся разварот гэтага самалёта. А калі б раптам... Нам што, мала Чарнобыля? А як бы ў такой сітуацыі рэагавалі ЗША з улікам свайго сумнага вопыту?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.  Падрабязней