Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.04.2023

Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці ПВТ

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 102 "Аб развіцці Парка высокіх тэхналогій", падрыхтаваны па выніках праведзенай напярэдадні нарады аб развіцці ІТ-галіны ў краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент накіраваны на стварэнне ўмоў для далейшага перспектыўнага развіцця ПВТ з апорай на сучасныя тэхналагічныя тэндэнцыі і фактычна адкрывае новую старонку ў гісторыі ІТ-галіны Беларусі. Указам прадугледжана з'яўленне ў структуры Парка высокіх тэхналогій кіруючай кампаніі, якая зоймецца інтэнсіўным стратэгічным развіццём ПВТ. Кіруючая кампанія будзе прадстаўляць ПВТ пры ўзаемадзеянні з замежнымі партнёрамі, аказваць рэзідэнтам парка садзейнічанне ў пашырэнні экспарту, выхадзе на новыя рынкі і прыцягненні замежных інвестыцый. Пры гэтым усе ўмовы дзейнасці ў парку - прававыя, падатковыя, фінансавыя - захоўваюцца на ранейшым узроўні без якіх-небудзь змяненняў. У поўным аб'ёме захоўваюцца і паўнамоцтвы Наглядальнага савета ПВТ, для забеспячэння дзейнасці якога будзе сфарміраваны сакратарыят.