Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.01.2022

Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб генацыдзе беларускага народа". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Законам прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у названы перыяд. Адначасова ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, напрыклад, пры дапамозе размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў СМІ або ў інтэрнэце. Рэалізацыя закона будзе садзейнічаць недапушчальнасці скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама з'яднанасці беларускага грамадства.