31.07.2024
Лукашэнка памілаваў грамадзяніна Германіі Крыегера
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні грамадзяніна Германіі Рыка Крыегера. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. Нагадаем, Крыегера прызналі вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, ён быў прыгавораны судом да выключнай меры пакарання. Як паведамлялася раней, Крыегер звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі з прашэннем аб памілаванні. Кіраўніком дзяржавы з улікам усіх акалічнасцей прынята рашэнне аб памілаванні.