Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.08.2023

Лукашэнка: патэнцыял Томскай вобласці ўяўляе велізарны інтарэс для Беларусі

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патэнцыял Томскай вобласці Расіі ўяўляе велізарны інтарэс для Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Уладзімірам Мазурам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Я шчыра рады вітаць вас на беларускай зямлі. Адным з перспектыўных сібірскіх партнёраў для нас з'яўляецца Томская вобласць. Значны рэсурсны, прамысловы, турыстычны, інтэлектуальны патэнцыял рэгіёна ўяўляе для нас велізарны інтарэс", - заявіў Прэзідэнт. У мінулым годзе аб'ём гандлю паміж бакамі вырас на 47 працэнтаў і склаў амаль $23 млн. Дадатная дынаміка назіраецца і ў гэтым годзе: за першае паўгоддзе рост яшчэ амаль на 30 працэнтаў. "Але абсалютна відавочна, што гэта вельмі мала. Тавараабарот можа і павінен быць як мінімум у два-тры разы большы. Кропак росту дастаткова, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Хачу падкрэсліць, мы абсалютна адкрытыя да прадметнай размовы па ўсіх напрамках супрацоўніцтва. Вы можаце быць абсалютна ўпэўнены: калі мы паабяцаем нешта і дамовімся аб чым-небудзь - беларусы абавязкова гэта выканаюць. Я запэўніваю вас, што нашы дамоўленасці будуць выкананы на 100 і нават больш як на 100 працэнтаў".-0-