Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.05.2023

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснае і будучае беларускай дзяржавы. Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён адзначыў, што імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Гэтыя якасці, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, дадуць магчымасць не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду. Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы. Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Паважаныя суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснае і будучае беларускай дзяржавы. Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні. Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Упэўнены, гэтыя якасці дадуць магчымасць нам не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду. Ад душы жадаю вам, дарагія землякі, сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы. Аляксандр Лукашэнка. 14 мая 2023 года.