29.07.2024
Лукашэнка павіншаваў работнікаў гандлю з прафесійным святам і 100-годдзем органаў гандлю Беларусі
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў гандлёвай сферы з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння органаў гандлю Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. "Цэлае стагоддзе ваша няпростая і патрэбная штодзённая праца дапамагае гарантаваць эканамічную бяспеку краіны і сацыяльны дабрабыт насельніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Не спыняючыся на дасягнутым, сёння вы прадаўжаеце дынамічна развівацца: растуць аб'ёмы продажаў, адкрываюцца магазіны і аб'екты грамадскага харчавання, з'яўляюцца новыя тавары і паслугі, удасканальваецца якасць абслугоўвання. І за гэтымі дасягненнямі стаяць работнікі гандлю, дасведчаныя і адказныя". Прэзідэнт адзначыў сімвалізм таго, што гандаль адзначае свой юбілей у Год якасці, слоганы "Зроблена ў Беларусі" і "Купляйце беларускае" даўно сталі нацыянальнымі брэндамі, якімі беларусы па праву ганарацца. "Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце захоўваць і прымнажаць лепшыя традыцыі, з гонарам выконваць задачы, якія стаяць перад галіной", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Асобныя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам галіны, чыя сумленная шматгадовая праца з'яўляецца выдатным прыкладам для маладога пакалення.
Прэзідэнт пажадаў усім работнікам гандлю прафесійных дасягненняў, натхнення і ажыццяўлення самых смелых планаў і інавацыйных ідэй у імя працвітання роднай Беларусі: "Шчасця і моцнага здароўя вам і вашым блізкім".
Віншаванне Прэзідэнта работнікам гандлю з прафесійным святам і 100-годдзем утварэння органаў гандлю Беларусі
Работнікам і ветэранам гандлёвай сферы Рэспублікі Беларусь Дарагія сябры! Віншую вас з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння органаў гандлю Беларусі. Цэлае стагоддзе ваша няпростая і патрэбная штодзённая праца дапамагае гарантаваць эканамічную бяспеку краіны і сацыяльны дабрабыт насельніцтва. Не спыняючыся на дасягнутым, сёння вы прадаўжаеце дынамічна развівацца: растуць аб'ёмы продажаў, адкрываюцца магазіны і аб'екты грамадскага харчавання, з'яўляюцца новыя тавары і паслугі, удасканальваецца якасць абслугоўвання. І за гэтымі дасягненнямі стаяць работнікі гандлю, дасведчаныя і адказныя. Сімвалічна, што свой юбілей гандаль адзначае ў Год якасці, слоганы "Зроблена ў Беларусі" і "Купляйце беларускае" даўно сталі нацыянальнымі брэндамі, якімі мы па праву ганарымся. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце захоўваць і прымнажаць лепшыя традыцыі, з гонарам выконваць задачы, якія стаяць перад галіной. Асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць ветэраны, чыя сумленная шматгадовая праца з'яўляецца выдатным прыкладам для маладога пакалення. Жадаю вам прафесійных дасягненняў, натхнення і ажыццяўлення самых смелых планаў і інавацыйных ідэй у імя працвітання роднай Беларусі. Шчасця і моцнага здароўя вам і вашым блізкім. Аляксандр Лукашэнка, 28 ліпеня 2024 года.-0-