Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.09.2022

Лукашэнка павіншаваў са 100-годдзем Нацыянальную бібліятэку

Калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас са 100-годдзем з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Установа з'яўляецца невычэрпнай крыніцай інфармацыі для грамадства. Амаль 20 гадоў таму пачалася гісторыя новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі, які стаў сапраўдным архітэктурным брыльянтам краіны, пацвярджэннем спрадвечнага імкнення беларусаў да ведаў. На ваш калектыў ускладзена высакародная місія па захаванні культурнай спадчыны Беларусі, таму вельмі сімвалічна, што векавы юбілей бібліятэкі прыпаў на Год гістарычнай памяці. У гэты святочны дзень хочацца з асаблівай цеплынёй адзначыць плённую працу некалькіх пакаленняў работнікаў, дзякуючы якім бібліятэка заваявала міжнародны аўтарытэт, любоў і ўдзячнасць чытачоў. Жадаю вам доўгіх гадоў асветніцкай дзейнасці, здароўя, міру і дабрабыту. Аляксандр Лукашэнка, 15 верасня 2022 года.