Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.04.2023

Лукашэнка праінспектаваў палі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння працаваў у палях, паведамляе БЕЛТА. "Інспекцыя без гальштукаў, дакладаў і справаздач, - піша тэлеграм-канал "Пул Першага". - Лукашэнка - на Радзіме, дзе і праінспектаваў пасевы аўса і гароху на палях Віцебскай вобласці, а таксама прэзідэнцкае эксперыментальнае поле ў вобласці Магілёўскай (у мінулым сезоне ў Александрыі сеялі ячмень)". Змяніць структуру пасеваў з акцэнтам на азімы ячмень было даручэннем Прэзідэнта. Культура хутчэй выспявае і ўбіраецца з палёў, вызначаецца і сваёй ураджайнасцю. У мінулым сезоне высновы Лукашэнкі пасля эксперымента былі такія: "Гэты год паказаў, што азімы ячмень - гэта цуд. Я тут ужо трэці раз: калі пасеялі, глядзеў, калі былі ўсходы, і вось цяпер, у момант налівання зерня. Я адназначна перакананы, што азімаму ячменю быць". У гэтым годзе эксперымент прадаўжаецца з іншымі культурамі. На прэзідэнцкіх палях - лубін і гарох. Праўда, не ўсюды Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены ўбачаным.