Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.08.2022

Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта. Палкоўнік Сяргей Фралоў назначаны начальнікам Галоўнага штаба - першым намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл. Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі вызвалены ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. На яго месца назначаны палкоўнік Руслан Чэхаў. Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Дземідзенку ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Ігар Дземідзенка адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.