Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
30.09.2021

Лукашэнка спачувае родным і блізкім загінулага супрацоўніка КДБ і даручыў дапамагчы яго сям'і

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спачувае і суперажывае родным і блізкім загінулага напярэдадні ў Мінску супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі. Аб гэтым заявіла журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. Яна адзначыла, што трагедыя адбылася ў час пашыранага пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі, у якім прымаў удзел Аляксандр Лукашэнка. "Мерапрыемства якраз завяршалася. У цяперашняй сітуацыі інфармаванне Прэзідэнта пастаўлена на такі ўзровень, што ўжо праз 2-3 хвіліны пасля таго, як прагучалі стрэлы, кіраўніку дзяржавы далажылі аб тым, што адбылося", - расказала прэс-сакратар. Па даручэнні Прэзідэнта на месца здарэння выехаў кіраўнік КДБ і праз гадзіну кіраўніку дзяржавы ўжо другі раз дэталёва было даложана аб усіх абставінах трагедыі. Паводле інфармацыі, якую мелі МУС і Камітэт дзяржбяспекі, у кватэры, куды прыйшлі байцы спецпадраздзялення, пражываў чалавек, які мае дачыненне да падрыхтоўкі тэракта на тэрыторыі Беларусі. "Спробы ў літаральным сэнсе падарваць сітуацыю ў Беларусі не спыняюцца, і аб гэтым яшчэ далёка не ўсё сказана. Атрымаўшы інфармацыю аб чарговай пагрозе, адпаведныя службы правяралі і адпрацоўвалі яе", - адзначыла Наталля Эйсмант. Яна заявіла, што па выніках дакладаў кіраўнік дзяржавы даручыў аказаць усялякую падтрымку і дапамогу сям'і загінулага, яго бацькам. "Прэзідэнт вельмі спачувае і суперажывае родным і блізкім гэтага хлопца", - сказала прэс-сакратар. Напярэдадні таксама было даручана ўважліва разабрацца ў абставінах здарэння. "Асобна хачу вылучыць наступныя словы Прэзідэнта: "Рэакцыя на тое, што адбылося, будзе імгненнай і самай жорсткай. Беспакараным тое, што здарылася ўчора, не застанецца", - рэзюмавала Наталля Эйсмант.